Беларуску, якая атрымала траўму падчас паходу на Алімп, выратавалі ў Грэцыі

Ратавальнікі аказалі дапамогу 50-гадовай грамадзянцы Беларусі, якая атрымала траўму падчас пешага паходу на гары Алімп у Грэцыі. Інцыдэнт адбыўся ў раёне Святой пячоры ў другой палове дня 15 жніўня, піша партал In.gr.

Каля 15:30 у аператыўны цэнтр пажарнай службы паступіла паведамленне пра здарэнне. Жанчына патэлефанавала па нумары 112. Ратавальнікі вызначылі яе месцазнаходжанне і накіравалі 5 пажарных на двух аўтамабілях з пажарных службаў Катэрыні і Літахора.

Ратавальнікі дабраліся да пацярпелай, змясцілі яе на насілкі і даставілі ў бяспечнае месца. Там яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Відэа: in.gr

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!