Фото: FIVB
Яшчэ адна міжнародная федэрацыя прыняла рашэнне рушыць услед рэкамендацыям МАК і вярнуць беларускім спартсменам права ўдзельнічаць у спаборніцтвах без абмежаванняў.
Міжнародная федэрацыя валейбола дазволіла беларускім спартсменам і камандам вярнуцца да ўдзелу ў міжнародных валейбольных спаборніцтвах. Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна.
Пасяджэнне выканкама і савета кіраўнікоў FIVB адбылося на мінулым тыдні. Пра рашэнні было абвешчана ў аўторак.