Беларускім цяжкаатлетам дазволілі выступаць пад дзяржаўнай сімволікай на юніёрскіх спаборніцтвах

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць на юнацкіх і юніёрскіх спаборніцтвах пад эгідай IWF без папярэдняй праверкі і з магчымасцю паўнавартаснага выкарыстання нацыянальнай сімволікі.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць ужо на найбліжэйшых турнірах: чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Ісмаіліі (Егіпет) 2–8 мая і чэмпіянаце свету сярод юнакоў у Калі (Калумбія) 5–11 ліпеня, паведамляе IWF.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!