Фото: Минобороны
Беларуская ваенная дэлегацыя наведвае выставы ў ААЭ. Яе ўзначальвае намеснік міністра абароны па ўзбраенні Андрэй Федзін. Беларускія вайскоўцы знаёмяцца з навінкамі беспілотных сістэм на выставе UMEX-2026, а таксама сімулятараў і трэнажораў — на SIMTEX-2026.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, Федзін сустрэўся з начальнікам Генштаба ААЭ Ісам Сейфам Аль-Мазруі.
«Сярод абмеркаваных тэм — перадавыя тэхналогіі і найноўшыя ўзоры беспілотных сістэм, у тым ліку прадстаўленыя на профільнай выставе UMEX-2026, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Акрамя таго, бакі абмяняліся меркаваннямі па ключавых праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні ў міністэрстве распавялі, што іншая дэлегацыя на чале з начальнікам Генштаба Паўлам Муравейкам працуе на выставе ў Катары. Там таксама адбылася сустрэча Муравейкі з Аль-Мазруі.