Беларускія супольнасці ў Ізраілі і Эстоніі трапілі ў «экстрэмісцкія» матэрыялы

Мінінфарм абнавіў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У яго ўнесены старонкі ў Facebook «Народная амбасада Беларусі ў Ізраілі», «Valgevene Maja // Беларускі дом у Эстоніі».

Акрамя таго, у спіс уключылі:

  • рэсурсы ў Telegram «НСООБЕ Остенланд», «Waffen “Расеяне”», «Horst Wessel»;
  • старонкі Instagram «yuras100», «kavalkova_volya», «gulagu_net», «knyrovich_business», «askerkaalyaxey», «Серега Серегин»;
  • старонку ў Facebook «Etnacentr Svitanak (Этнацентр Свiтанак)»;
  • старонкі ў Threads «etnacentr_svitanak», «ferri_slow_».

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!