Reform.news

Беларускія санаторыі за год зарабілі больш за 1,5 млрд рублёў

Рэдакцыя Reform.news · 5 лютага 2026, 12:41

https://reform.news/be/belaruskija-sanatoryi-za-god-zarabili-bolsh-za-1-5-mlrd-rubljo/

Выручка беларускіх санаторыяў за мінулы год павялічылася на 21% і перавысіла 1,5 млрд рублёў. Такія даныя прывёў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, сярэдняя запаўняльнасць санаторыяў склала 84,6%. У іх прайшлі аздараўленне больш за 1,5 млн чалавек, у тым ліку 260 тыс. замежнікаў з 80 дзяржаў. Выручка ад экспарту паслуг павялічылася на 40% — да 175 млн долараў.

За кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў ФСАН у санаторыях пабывалі 799 тыс. льготнікаў. На гэта было накіравана 290 млн рублёў.

Санаторыі за год інвеставалі больш за 251 млн рублёў у новае абсталяванне і мадэрнізацыю.

Санаторыі на вясновыя месяцы 2026 года забраніраваныя ўжо больш як на 60%.

Рэклама

Пакінуць адказ