Беларускія мытнікі забралі 33 тысячы долараў у грамадзяніна Ізраіля
Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 12:12
https://reform.news/be/belaruskija-mytniki-zabrali-33-tysjachy-dolara-u-gramadzjanina-izrailja/Грамадзянін Ізраіля, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Тэль-Авіва, пакінуў на беларускай мытні 33 тыс. долараў у эквіваленце.
Як паведамілі ў ДМК, пасажыр выбраў зялёны калідор пры праходжанні мытнага кантролю і не задэклараваў грошы, якія меў пры сабе, — усяго 33 тыс. долараў у розных валютах. Яны знаходзіліся ў багажы падарожніка.
Без дэкларавання праз мяжу можна перамяшчаць не больш за 10 тыс. долараў.
У дачыненні да грамадзяніна Ізраіля распачатая крымінальная справа. Грошы канфіскаваныя да рашэння суда.

