Фото: 178.fsvps.gov.ru
Расія вярнула ў Беларусь 500 пчолапакетаў. Іх перавозілі без дакументаў, паведамляе Рассельгаснагляд.
Два аўтамабілі з пчолапакетамі былі спынены ў Пскоўскай вобласці РФ у вёсцы Лобак. Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што тавар перавозіўся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
Увоз пчол у Расію быў забаронены, іх вярнулі ў Беларусь. Перавозчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.