Фото: ГТК
Беларуская мытня працягвае перашкаджаць увозу адзення з расійскіх рынкаў. Сёння ДМК адсправаздачыўся пра перахоп двух транспартных сродкаў у рамках спецыяльнага мерапрыемства на беларуска-расійскай мяжы.
Мытнікі спынілі два аўтамабілі індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх знаходзілася больш за 500 адзінак адзення і абутку, у дачыненні да якіх адсутнічалі звесткі пра выплату мытных плацяжоў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС.
“У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў Гомельскай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь”, — паведамілі ў ДМК.
Раней мытнікі пакінулі без тавару цэлы аўтобус прадпрымальнікаў, якія вярталіся з Масквы ў Гомель.