Reform.news

Беларуская мытня перакрыла канал пастаўкі прекурсораў для вытворчасці наркотыкаў і псіхатропаў

Рэдакцыя Reform.news · 30 сакавіка 2026, 10:22

https://reform.news/be/belaruskaja-mytnja-perakryla-kanal-pasta-ki-prekursora-dlja-vytvorchasci-narkotyka-i-psihatropa/

Брэсцкія мытнікі раскрыли групу, якая арганізавала канал перавозкі праз мяжу прэкурсораў для вытворчасці наркотыкаў і псіхатропаў. Усяго праз мяжу з Польшчай было перавезена больш за 155 кг вадкасці.

“Арганізатары супрацьпраўнай схемы маскіравалі забароненыя рэчывы пад каністры з тармазной вадкасцю і перамяшчалі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання праз пункт пропуску «Брэст». Да транспарціроўкі прыцягвалі за грашовае ўзнагароджанне трэціх асоб, якія не ведалі, што знаходзіцца ў тары”, – расказалі ў ДМК.

Усяго былі канфіскаваны 24 каністры, 13 з іх знаходзіліся ў Брэсце.

У вадкасці ўтрымліваліся прэкурсоры 4’-хлорпропіяфенон, 2-Бром-4’- хлорпропіяфенон і альфа -бромвалерафенон.

Узбуджана крымінальная справа, затрыманы падазраваныя.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ