Беларуская мытня не пусціла ў Расію “шэры імпарт”

Беларускія мытнікі перахапілі партыю тавараў, прызначаную для расійскіх спажыўцоў. Мікрааўтобус Volkswagen быў спынены на трасе М1.

У ім знаходзілася камерцыйная партыя тавараў, якія былі ўвезены з-за мяжы фізічнымі асобамі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. У далейшым партыю кансалідавалі і адправілі ў РФ. У машыне знаходзіліся 264 адзінкі бытавой тэхнікі, будаўнічых інструментаў, дзіцячага адзення і цацак. Агульны кошт тавараў ацэнены ў 56 тыс. рублёў.

Пачаты адміністрацыйны працэс.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!