Фото: ГТК
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абвясціў, што пачалося вяртанне літоўскіх грузавікоў, якія знаходзіліся на спецыяльных стаянках з лістапада мінулага года.
Нагадаем, у пятніцу Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што грузавікі пачнуць вяртаць у панядзелак.
Як паведамілі ў ГТК, Лукашэнка разгледзеў зварот літоўскіх і польскіх перавозчыкаў і “прыняў рашэнне аб магчымасці выезду грузавых транспартных сродкаў на літоўскай рэгістрацыі”.
“У цяперашні час на спецыяльна абсталяваных пляцоўках размешчана больш за 1900 транспартных сродкаў, у тым ліку цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў”, — гаворыцца ў паведамленні ГТК.
Транспартныя сродкі змогуць выязджаць з тэрыторыі Беларусі праз літоўскі напрамак. Пры гэтым транспартныя сродкі з літоўскай рэгістрацыяй, але фактычна якія належаць польскім уладальнікам, змогуць таксама выехаць і праз польскі напрамак.
“Мытныя органы прыступілі да працы. Па меры паступлення ад перавозчыкаў аплаты за захоўванне, а яна цяпер у разы ніжэйшая за вызначаную раней, транспартныя сродкі змогуць выязджаць.
Далейшая хуткасць перасячэння мяжы — за дзеяннямі літоўскага боку. Сёння ГТК накіраваў літоўскай мытнай службе адпаведную прапанову па павелічэнні прапуску грузавікоў”, — заявілі ў ГТК.