Беларускага актывіста затрымалі ў аэрапорце Ерэвана
Рэдакцыя Reform.news · 15 чэрвеня 2026, 11:53
https://reform.news/be/belaruskaga-aktyvista-zatrymali-ajeraporce-erjevana/Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвана. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, армянскія памежнікі паведамілі, што яго імя знаходзіцца ў міжнароднай базе вышуку. Клімус прыляцеў з Польшчы ў Арменію “з рабочым візітам”.
Адзначаецца, што дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і армянскія праваабаронцы працуюць над вызваленнем актывіста.
