Фото: Reform.by
“Беларусбанк” увёў камісію за прыём наяўных у расійскіх рублях. Яна будзе спаганяцца з фізічных асоб-нерэзідэнтаў пры залічэнні сродкаў на бягучыя банкаўскія рахункі, у тым ліку тыя, да якіх выпушчана дэбетавая банкаўская картка.
Памер камісіі складае 5% ад сумы. Яна будзе спаганяцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дзень здзяйснення аперацыі.
Спагнанне ўзнагароджання будзе ажыццяўляцца:
Раней пра падобныя камісіі ў памеры ад 2% да 5% абвясцілі шэсць банкаў: «МТБанк», «БНБ-Банк», «Тэхнабанк», «Альфа-Банк», «Сбер Банк» і “Цэптар Банк”.