Фото: bieszczadzki.strazgraniczna.pl
Беларуса затрымалі за незаконнае знаходжанне ў Польшчы і адправілі на літоўскую мяжу паводле правілаў Дублінскага рэгламенту.
Супрацоўнікі памежнай службы праверылі грамадзяніна Беларусі 25 лютага ў Лескаўскім павеце ў Падкарпацці. Высветлілася, што ён знаходзіцца ў Польшчы незаконна. Мужчына раней падаў заяву на атрыманне міжнароднай абароны, але кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў спыніў вытворчасць па справе. Паводле правілаў ЕС яго заява павінна разглядацца ў першай краіне, праз якую ён уехаў у Шэнген — у дадзеным выпадку гэта Літва.
Пасля праверкі беларуса затрымалі і пад канвоем памежнікаў адправілі на польска-літоўскую мяжу, паведамілі у Памежнай службе Польшчы.