Беларуса з беспілотнікам затрымалі каля літоўскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 29 ліпеня 2026, 14:39
https://reform.news/be/belarusa-z-bespilotnikam-zatrymali-kalja-lito-skaj-mjazhy/Гродзенскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі каля літоўскай мяжы. У яго быў беспілотнік.
Як паведамілі ў ДМК, саматужны БПЛА адносіцца да мультыротарнага тыпу. Акрамя таго, у мужчыны былі планшэт, шэсць акумулятараў і зарадная прылада.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму. Таксама мужчына адкажа за парушэнне забароны на валоданне беспілотнікамі.
