Reform.news

Беларуса са спіса непажаданых у Польшчы асоб выдвараюць на радзіму

Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 22:31

https://reform.news/be/belarusa-sa-spisa-nepazhadanyh-u-polshchy-asob-vydvarajuc-na-radzimu/

У польскім Тарнуве памежнікі правяралі дакументы супрацоўнікаў будаўнічай кампаніі і выявілі беларуса, які знаходзіўся ў Польшчы нелегальна.

Пры праверцы дакумента высветлілася, што беларус значыцца ў спісе замежнікаў, знаходжанне якіх у Польшчы з’яўляецца непажаданым, паведамляе памежная служба Польшчы.

Беларуса абавязалі вярнуцца на радзіму. Яму таксама забаранілі паўторны ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на тры гады.

Рэклама

Пакінуць адказ