Беларуса і паляка затрымалі па падазрэнні ў незаконнай перавозцы буйной партыі цыгарэт
Рэдакцыя Reform.news · 30 чэрвеня 2026, 09:53
https://reform.news/be/belarusa-i-paljaka-zatrymali-pa-padazrjenni-nezakonnaj-peravozcy-bujnoj-partyi-cygarjet/Мытна-падатковая служба Польшчы затрымала грамадзян Беларусі і Польшчы па падазрэнні ў арганізацыі перавозкі буйной партыі цыгарэт.
Аўтамабіль на польскіх нумарах быў спынены для праверкі на трасе S8 у Мазавецкім ваяводстве. Кіроўца, 47-гадовы грамадзянін Беларусі, прад’явіў дакументы, з якіх вынікала, што ў машыне знаходзяцца кармы для жывёл.
Падчас агляду грузавіка супрацоўнікі выявілі 560 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Кошт партыі ацэнены ў 11,5 млн злотых (крыху больш за 3 млн долараў).
Акруговая пракуратура ў Беластоку распачала расследаванне ў дачыненні да кіроўцы грузавіка, а таксама 37-гадовага грамадзяніна Польшчы, які з’яўляецца ўладальнікам транспартнай кампаніі. Абодва заключаныя пад варту.



