Беларус заваяваў золата ў лыжным спрынце на Паралімпіядзе
Рэдакцыя Reform.news · 10 сакавіка 2026, 16:19
https://reform.news/be/belarus-zavajava-zolata-lyzhnym-sprynce-na-paralimpijadze/Беларус Раман Свірыдзенка ўзяў золата ў лыжным спрынце на XIV Паралімпійскіх гульнях у Італіі. У фінале ён паказаў час 2:35,4, апярэдзіўшы найбліжэйшага саперніка на 2,7 секунды.
21-гадовы Свірыдзенка ўдзельнічаў у класе LW2 – LW9 (стоячыя атлеты з паражэннямі канечнасцей).
У гэтым годзе Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад сцягамі сваіх дзяржаў. Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены.
