Савет міністраў пастановай №411 ад 13 жніўня захаваў асаблівы рэжым увозу-вывазу шэрагу тавараў. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступае ў сілу пасля апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.
Па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца па ўзгадненні з “Беллеспаперапрамам”, у Беларусь будуць увозіцца:
- пліты драўнянастружкавыя (код ТН ЗЭД 4410 11),
- пліты з арыентаванай стружкай (OSB) (код ТН ЗЭД 4410 12),
- пліты драўнянавалакністыя з драўніны або іншых адраўнелых матэрыялаў з дабаўленнем або без дабаўлення смол або іншых арганічных рэчываў (код ТН ЗЭД 4411),
- вокны, балконныя дзверы і іх рамы іншыя (драўляныя) (код ТН ЗЭД 4418 19 000 0),
- дзверы і іх рамы і парогі іншыя (драўляныя) (код ТН ЗЭД 4418 29 000 0),
- папера і кардон іншыя (коды ТН ЗЭД 4810 92 100 0, 4810 92 900 1),
- мяшкі і пакеты з паперы (коды ТН ЗЭД 4810 92 900 9, 4819 30 000, 4819 40 000 0 за выключэннем мяшкоў і пакетаў з мелаваных і немелаваных відаў паперы і (або) кардону шчыльнасцю звыш 180 г/м кв. з нанясеннем каляровых малюнкаў з выкарыстаннем рознага роду аздаблення – ціснення, ламінацыі, лакіроўкі, фальгіравання ў глянцавым або матавым выкананні)
- мэбля драўляная для сталовых і жылых пакояў (коды ТН ЗЭД 9403 60 100 1)
Ліцэнзаванне таксама распаўсюджваецца на вываз макулатуры (код ТН ЗЭД 4707) за межы Беларусі. Дазволы выдаюцца па ўзгадненні з “Беллеспаперапрамам”.
Разавыя ліцэнзіі спатрэбяцца і для вывазу адходаў шкла (код ТН ЗЭД 7001 00 100 0). За ўзгадненне іх выдачы будзе адказваць Мінбудархітэктуры.
Пастановай таксама вызначаны парадак узгаднення і выдачы ліцэнзій. Для кожнага з тавараў устаноўлены ўмовы адмовы ў выдачы дазволаў.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!