Reform.news

Беларус вёз у Расію 20 тон сала пад выглядам гародніны

Рэдакцыя Reform.news · 8 ліпеня 2026, 14:33

https://reform.news/be/belarus-vjoz-u-rasiju-20-ton-sala-pad-vygljadam-garodniny/

У Смаленскай вобласці Расіі затрымалі аўтамабіль з 20 тонамі беларускага сала.

Кіроўца, грамадзянін Беларусі, прад’явіў супрацоўнікам Рассельгаснагляду дакументы на замарожаныя буракі, бульбу і моркву. Падчас агляду высветлілася, што палеты з гароднінай былі толькі таварам прыкрыцця, а асноўную частку грузу складала сала.

Аўтамабіль адправілі на часовую стаянку да заканчэння праверкі, паведамляе Рассельгаснагляд.

Фота: Рассельгаснагляд
Рэклама

Пакінуць адказ