Беларус Сяргей Ганчароў абраны ў Савет IIHF
Рэдакцыя Reform.news · 2 кастрычніка 2026, 16:35
https://reform.news/be/belarus-sjargej-gancharo-abrany-savet-iihf/Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) абрала новае кіраўніцтва. Кіраўніком федэрацыі абраны Франц Райндль з Германіі.
Райндль будзе прэзідэнтам IIHF да кастрычніка 2030 года.
Таксама абраны новы Савет IIHF. У яго склад увайшоў прадстаўнік Беларусі Сяргей Ганчароў, паведамляе прэс-служба IIHF.
Ганчароў займаў пасады генеральнага сакратара і намесніка старшыні ў Федэрацыі хакея Беларусі. У 2016–2021 гадах быў членам Савета IIHF, узначальваў Судзейскі камітэт федэрацыі.
