Reform.news

Беларус прыйшоў на вуліцу Беларускую ў Пецярбургу. І быў затрыманы

Рэдакцыя Reform.news · 12 сакавіка 2026, 10:32

https://reform.news/be/belarus-pryjsho-na-vulicu-belaruskuju-pecjarburgu-i-by-zatrymany/

Увечары 9 сакавіка ў расійскім Санкт-Пецярбургу быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Яго вылічылі праз сістэму відэаназірання, якая распазнае твары, паведамляе мясцовае выданне “Пецярбург2”.

Беларус знаходзіўся ў міжнародным вышуку з лістапада 2025 года за ўхіленне ад мерапрыемстваў, звязаных з ваенным прызывам.

Яго затрымалі на вуліцы Беларускай.

Затрыманага даставілі ў бліжэйшае аддзяленне паліцыі, дзе пацвердзілі яго асобу і падставы для вышуку. Пра факт затрымання адразу паведамілі беларускім праваахоўным органам. Цяпер вырашаецца пытанне пра далейшы лёс мужчыны і магчымую экстрадыцыю.

Рэклама

Пакінуць адказ