Беларусь прадставіла прапановы па канцэпцыі Банка развіцця ШАС

Беларусь прадставіла прапановы па канцэпцыі Банка развіцця ШАС. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР па выніках першага пасяджэння, прысвечанага стварэнню Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра фінансаў Павел Лемех. Як адзначылі ў пасольстве, бакі абмяняліся думкамі і бачаннем адносна кітайскай ініцыятывы па стварэнні банка.

“Павел Лемех выклаў канструктыўныя прапановы беларускага боку адносна Канцэпцыі Банка развіцця ШАС, якія будуць спрыяць раўнапраўнаму і справядліваму ўдзелу ўсіх бакоў у дзейнасці банка”, – распавялі ў пасольстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!