Беларусь і Турцыя павялічылі тэрмін бязвізу для міжнародных перавозчыкаў
Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 20:42
https://reform.news/be/belarus-i-turcyja-pavjalichyli-tjermin-bjazvizu-dlja-mizhnarodnyh-peravozchyka/Беларусь і Турцыя павялічылі тэрмін бязвізавага знаходжання для міжнародных перавозчыкаў да 90 дзён. Новыя правілы ўступаюць у сілу з 30 студзеня, паведамляе МЗС Беларусі.
Вадзіцелі-міжнароднікі, члены экіпажаў грамадзянскіх паветраных і марскіх суднаў могуць знаходзіцца ў Турцыі без візы 90 сутак на працягу паўгоддзя. Раней гэты тэрмін складаў 30 дзён.
