Фото: Минтранс
Авіяцыйныя адміністрацыі Беларусі і Таіланда ўзгаднілі праект міжурадавага пагаднення аб паветраных зносінах. Як паведамілі ў Мінтрансе, у Бангкоку па выніках двухбаковых кансультацый падпісаны адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні.
“Дакументам узгоднены праект міжурадавага Пагаднення аб паветраных зносінах. Ён дае магчымасць авіякампаніі «Белавія» прыступіць да пачатку выканання прамых рэгулярных рэйсаў у Таіланд”, — гаворыцца ў паведамленні.
Трэба адзначыць, што “Белавія” са студзеня гэтага года ўжо выконвае прамыя рэйсы ў Таіланд. Праўда, пакуль гаворка ідзе пра чартары ў аэрапорты Патаі і Пхукета. Такая магчымасць з’явілася пасля набыцця “Белавіяй” трох самалётаў Airbus А330-200.