Беларусь і Сербія абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах

8 мая пасол Беларусі ў Сербіі Сяргей Маліноўскі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін паміж краінамі, зрабіўшы акцэнт на эканамічнай і гуманітарнай сферах.

«Пацвердзілі асаблівы характар беларуска-сербскіх адносін, заснаваных на гістарычных і духоўных сувязях паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі і братнімі народамі»,паведамляе МЗС Беларусі.

“Змястоўная размова з паслом Беларусі аб далейшым развіцці супрацоўніцтва нашых краін у сферах адукацыі, культуры, спорту, эканомікі і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, — заявіў пра сустрэчу Вучыч.

Вучыч падзякаваў Мінску за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі, а таксама выказаў упэўненасць, што ўдзел Беларусі ў Міжнароднай спецыялізаванай выставе EXPO 2027 у Бялградзе дазволіць прадэманстраваць дасягненні краіны і ўнясе дадатковы ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!