Беларусь і Гана створаць Сумесны камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Савет Міністраў пастановай №280 ад 2 чэрвеня ўхваліў праект адпаведнага пагаднення.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перамоў па праекце і падпісанне дакумента.
Нагадаем, раней паведамлялася, што на пачатку чэрвеня Беларусь павінен наведаць прэзідэнт Ганы.