Беларусь адкрыла новую пагранзаставу на мяжы з Украінай

На ўчастку Гомельскай пагранічнай групы адбылося ўрачыстае адкрыццё новага комплексу пагранічнай заставы «Гдзень». У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Ігар Гутнік, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі, ветэраны пагранічнай службы і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Дняпроўскі рубеж».

Застава «Гдзень» ахоўвае больш за 15 кіламетраў сухапутнага ўчастка мяжы з Украінай у межах Брагінскага раёна і з’яўляецца самай паўднёвай пагранічнай заставай Беларусі. Да нясення службы падраздзяленне прыступіла 25 лістапада 2022 года, паведамілі ў ГПК Беларусі.

Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
Фото: t.me/gpkgovby
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!