БелАЭС выпрацавала 60 млрд кВт·г электраэнергіі з пачатку работы

Беларуская атамная электрастанцыя дасягнула адзнакі ў 60 млрд кВт·г выпрацаванай электраэнергіі з моманту ўключэння першага энергаблока ў аб’яднаную энергасістэму 3 лістапада 2020 года.

Як заявілі ў Міністэрстве энергетыкі, выпрацаваная электраэнергія дазволіла замясціць каля 16 млрд кубаметраў прыроднага газу. Кожны энергаблок станцыі вырабляе каля 28 млн кВт·г у суткі. Доля атамнай генерацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі складае каля 40%, дадалі ў ведамстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!