Фото: Reform.by
Цягнік №3 Масква — Брэст 14 сакавіка ідзе з затрымкай 1 гадзіна 20 хвілін з-за спазнення, дапушчанага на баку РЖД, паведамілі ў Беларускай чыгунцы.
У сувязі з гэтым цягнік №687 Мінск — Гродна, у складзе якога ідуць бесперасадачныя вагоны з Масквы, адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі з затрымкай каля адной гадзіны.
У БЧ паведамілі, што прымаюць меры па скарачэнні часу затрымкі. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне кантакт-цэнтра: 105.