Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка вырасце да 20,03 рубля
Рэдакцыя Reform.news · 30 сакавіка 2026, 10:58
https://reform.news/be/bazavaja-arjendnaja-velichynja-belarusi-z-1-krasavika-vyrasce-da-20-03-rublja/Савет міністраў Беларусі ўстанавіў новы памер базавай арэнднай велічыні. З 1 красавіка яна складзе 20,03 рубля. Індыкатыў павялічаны на 1,26 рубля ў параўнанні з устаноўленым з 1 красавіка мінулага года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
“Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці”, – растлумачылі ў прэс-службе.
