Фото: Reform.by
«Банк развіцця» ў канцы 2025 года выпусціў аблігацыі на 1,55 млрд рублёў. Інфармацыя пра іх з’явілася ў Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер.
Усяго было эмітавана пяць выпускаў аблігацый. Намінал каштоўных папер склаў 1000 рублёў. Тры выпускі аблігацый павінны быць пагашаныя ў снежні 2026 года. Адзін будзе пагашаны ў снежні 2032 года, яшчэ адзін — у снежні 2045 года.
З улікам раней выпушчаных у 2025 годзе каштоўных папер, у снежні «Банк развіцця» цалкам выкарыстаў ліміт на выпуск аблігацый, устаноўлены для яго ўрадам і Нацбанкам. Нагадаем, ён складаў 3,6 млрд рублёў.
Ліміт эмісіі аблігацый «Банкам развіцця» на гэты год яшчэ не ўстаноўлены.