«Банк «БелВЭБ» таксама ўвёў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў

«Банк «БелВЭБ» з 26 чэрвеня ўвёў камісію за прыём наяўных грашовых сродкаў у расійскіх рублях з залічэннем на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.

Камісія ў памеры 5% ад сумы будзе спаганяцца за залічэнне сродкаў на рахункі, адкрытыя з 26 чэрвеня.

Па рахунках, адкрытых да 26 чэрвеня, камісія не спаганяецца.

Раней падобныя камісіі ўвялі «Беларусбанк», «МТБанк», «БНБ-Банк», «Тэхнабанк», «Альфа-Банк», «Ашчад Банк» і «Цэптар Банк».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!