Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ва Украіне

25 сакавіка ў Запарожскай вобласці Украіны адбылася цырымонія ўзнагароджання байцоў палка Каліноўскага.

За баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленыя ў баі, байцы палка атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод: знакі міністра абароны — ваенны крыж, крыж доблесці і жалезны крыж, ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама медаль Рады БНР за баявыя заслугі.

«Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў! І віншуем усіх беларусаў з Днём Волі!»паведамляе полк Каліноўскага.

Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
Фото: t.me/KalinouskiPolk
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!