«Бах» адбыўся падчас катання на «Вежы свабоднага падзення» ў парку Чалюскінцаў

Падчас катання на атракцыёне «Вежа свабоднага падзення» ў мінскім парку Чалюскінцаў раздаўся бах. З атракцыёна пайшоў дым.

Відэа інцыдэнту апублікаваў тэлеграм-канал «Мінск! Галоўнае».

У каментары прыйшлі чытачы, якія былі ў гэты час на атракцыёне.

«Лопнула нешта з алеем. Усе рэчы былі ў ім, грошы за атракцыён вярнулі», — напісала адна з чытачак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!