Фото: pixabay.com
У Ваўкавыскім раёне мужчына падчас сваркі спрабаваў задушыць свайго 15-гадовага сына. Падлетак страціў прытомнасць, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.
Увечары 1 студзеня гэтага года п’яны 41-гадовы мужчына пасварыўся з сынам з-за таго, што падлетак не хацеў удзельнічаць у высвятленні адносін з ухажорам сястры. Мужчына пачаў душыць сына. Той на некаторы час страціў прытомнасць. Маці ў гэты час дома не было.
Падлетак успрыняў дзеянні бацькі як рэальную пагрозу свайму жыццю і звярнуўся ў міліцыю.
Пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу прыватна-публічнага абвінавачвання па артыкуле аб пагрозе забойствам (арт. 186 КК). Справа перададзена ў Следчы камітэт.