Пляж на Цнянском водохранилище. Фото: "Минск-Новости"
АСВОД збіраецца ўкараніць праграмнае забеспячэнне з выкарыстаннем штучнага інтэлекту на выратавальнай станцыі “Цнянская” ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня таварыства Андрэй Чарняўскі. Праца вядзецца разам з ПВТ.
“Спрабуем пакуль на выратавальнай станцыі “Цнянская” ўсталяваць праграмнае забеспячэнне, каб потым распрацаваць праграму. Плануем зрабіць такое забеспячэнне, што, як толькі той, хто купаецца, будзе падаваць сігналы бедства, яны будуць перадавацца на выратавальную станцыю. То-бок пакуль тры месяцы будзем напрацоўваць практыку разам з Паркам высокіх тэхналогій”, — цытуе яго БелТА.
Паводле слоў Чарняўскага, на пляжах, якія кантралюе “Цнянская”, збіраецца 8-10 тыс. чалавек. Усачыць за ўсімі, хто знаходзіцца ў вадзе, складана. Выратавальнікі разлічваюць, што ШІ дапаможа выяўляць небяспечныя сітуацыі, можна будзе рэагаваць на іх хутчэй.