Асфальтаўкладчык насмерць пераехаў пенсіянера ў Слуцкім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 18:38
https://reform.news/be/asfalta-kladchyk-nasmerc-peraeha-pensijanera-sluckim-rajone/У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць пераехаў 72-гадовага пенсіянера 11 лістапада, паведамляе Следчы камітэт.
49-гадовы машыніст працаваў на дарозе ў аграгарадку Грэск. Падчас руху заднім ходам ён наехаў на мужчыну, які падышоў блізка да месца работ. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер памёр.
Паводле папярэдніх даных, участак работ быў агароджаны воданаліўнымі блокамі.
У дачыненні да вадзіцеля распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

