Reform.news

Арт-менеджара Алега Ларычава прысудзілі да 7 гадоў калоніі

Рэдакцыя Reform.news · 13 лістапада 2026, 19:42

https://reform.news/be/art-menedzhara-alega-larychava-prysudzili-da-7-gado-kalonii/

Арт-менеджара Алега Ларычава прысудзілі да 7 гадоў калоніі, паведаміла у Facebook Аліна Герашчанка. Таксама ён павінен выплаціць штраф у 1000 базавых велічынь (45 000 рублёў).

Сямён Малашэнкаў атрымаў 4 гады калоніі і 500 базавых штрафу (22 500 рублёў). КДБ указаў Малашэнкава датычным да ініцыятывы «Да Зораў», якая была прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

“Ларычаву Алегу за культурніцкую дзейнасць лукашэнкаўскі суд прысудзіў 7 гадоў узмоцненага рэжыму і 1 тыс базавых штраф.
Малашэнкаву Сямёну – 4 гады ўзмоцненага і штраф 500 базавых”, — напісала Герашчанка.

Ларычава абвінавачвалі паводле артыкулаў аб удзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» і фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці». На суд яму выклікалі хуткую.

Алег Ларычаў — арт-менеджар, мастак, арганізатар фестывалю Urban Myths. Яго затрымалі ў лістападзе 2025 года. МУС прызнала Ларычава датычным да «экстрэмісцкага фарміравання» Вейшнорыя.

Рэклама

Пакінуць адказ