Арменія не атрымлівала ліст з пагрозамі з Расіі
Рэдакцыя Reform.news · 27 мая 2026, 11:09
https://reform.news/be/armenija-ne-atrymlivala-list-z-pagrozami-z-rasii/Міністэрства тэрытарыяльнага кіравання і інфраструктуры Арменіі не атрымлівала ліста ад міністра энергетыкі РФ з пагрозамі скасаваць пагадненне аб бяспошлінных пастаўках газу, нафтапрадуктаў і алмазаў. Пра гэта паведамляе “Арменпрэс”.
Сёння ў “Коммерсанте” з’явілася публікацыя пра ліст з такімі пагрозамі. Паводле інфармацыі выдання, ён быў накіраваны 25 мая.