Арганізатары незаконнага палявання затрыманыя ў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці службовыя асобы аднаго з лясгасаў займаліся арганізацыяй незаконнага палявання. Яны затрыманыя, паведамілі ў прэс-службе МУС.

«Зламыснікі з лета 2025 года па цяперашні час атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароджанні за аказанне паслуг, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем для замежных грамадзян паляўнічых тураў, у рамках якіх прадастаўлялі сваю асабістую і арандаваную зброю, у выніку чаго незаконна здабываліся дзікія жывёлы, у тым ліку ўключаныя ў Чырвоную кнігу рэспублікі», — выкладае прэс-служба МУС версію міліцыі.

Затрыманне праводзілася пры падтрымцы атрада спецназа «Алмаз». Усяго былі затрыманыя восем чалавек, шасцёра з іх замежнікі, адзін раней судзімы. Канфіскаваныя шэсць адзінак агнястрэльнай паляўнічай зброі, 500 боепрыпасаў, прыстасаванні для бясшумнай стральбы, грошы, мяса і шкуры высакароднага аленя і бурага мядзведзя.

Узбуджаная крымінальная справа. Шкода навакольнаму асяроддзю папярэдне ацэненая ў 150 тыс. рублёў.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!