Apple CEO Tim Cook and Austin Community College (ACC) President/CEO Dr. Richard Rhodes join Austin Mayor Steve Adler and State Senator Kirk Watson for an exciting announcement launching a new app development program at ACC on Friday, August 25, 2017 at the Capital Factory in downtown Austin, Texas.
Карпарацыя Apple абвясціла пра змену генеральнага дырэктара. Цім Кук пакіне пасаду з 1 верасня. Ён стане выканаўчым старшынёй савета дырэктараў.
Кук узначальваў Apple з 2011 года, калі заснавальнік кампаніі Стыў Джобс сышоў з кіруючай пасады з-за хваробы. Неўзабаве пасля гэтага Джобс памёр.
Пераемнікам Кука стане старшы віцэ-прэзідэнт па апаратнай інжынерыі Джон Тэрнус. Ён працуе ў Apple з 2001 года, пасаду віцэ-прэзідэнта займае з 2013 года. У рэлізе адзначаецца, што Тэрнус адыграў ключавую ролю ў распрацоўцы шэрагу прадуктовых лінеек, уключаючы iPad, AirPods, а таксама некалькіх пакаленняў iPhone, Mac і Apple Watch.