Амерыканскі авіяносец прыбыў на Блізкі Усход

Амерыканскі авіяносец USS Abraham Lincoln і эсмінцы, якія яго суправаджаюць, прыбылі ў рэгіён Блізкага Усходу. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за аперацыі ў гэтым рэгіёне.

“Ударная авіяносная група USS Abraham Lincoln у цяперашні час разгорнута на Блізкім Усходзе з мэтай садзейнічання рэгіянальнай бяспецы і стабільнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваецца флатылія. Пры гэтым ён выказаў надзею, што яе не давядзецца выкарыстоўваць. Раней Трамп пагражаў умяшацца, калі Іран працягне жорсткае падаўленне пратэстаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!