Аляксей Хлястоў выйшаў на волю

Спявак Аляксей Хлястоў выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Відэа з ім апублікавала яго жонка Алена ў Instagram.

Пра затрыманне Хлястова стала вядома 22 мая. Яму далі 14 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула аб «дробным хуліганстве». Да гэтага спевака некалькі разоў выклікалі на «прафілактычныя гутаркі» з прадстаўнікамі сілавых структур. Паводле яго слоў, яго выклікалі ў ДАІ пад падставай парушэння ПДР, затым запрашалі на гутарку да супрацоўнікаў ГУБАЗіК на вуліцу Рэвалюцыйную, пасля гэтага — у ГУУС.

Аляксей Хлястоў меў паспяховую музычную кар’еру ў Беларусі. Некалькі разоў атрымаў тытул «Лепшы спявак года» Беларусі. Апошнім часам не меў магчымасці выступаць і працаваў у таксі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!