Фото: Reform.by
Беларускі “Альфа-Банк” прыняў рашэнне аб выплаце дывідэндаў.
Як вынікае з паведамлення, размешчанага на АПФР, на адну акцыю налічана 0,0352 беларускага рубля. Такім чынам, агульны аб’ём дывідэндаў складзе амаль 71,4 млн рублёў.
Яны павінны быць выплачаныя цягам сямі дзён.