Николай Витковский. Источник фото: spring96.org
У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд грамадскаму актывісту з Нароўлі Мікалаю Віткоўскаму, паведамляе «Гомельская вясна». Ён прызнаны вінаватым у «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Віткоўскі — грамадскі актывіст з Нароўлі, сябра ліквідаванай уладамі «Народнай грамады». У верасні мінулага года ён знік з дому, і толькі ў лістападзе стала вядома, што ён утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве. 17 снежня 2025 года яго прызналі палітычным зняволеным.