Акаўнты Шчыгельскага, Пракоп’ева і Карач у Facebook унеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго трапілі акаўнты вядомых палітыкаў і актывістаў.

Паводле рашэння суда Глускага раёна ў спіс дададзены акаўнты ў Facebook Вольгі Карач, Вадзіма Пракоп’ева, Дзмітрыя Шчыгельскага і Сяргея Маўрына.

Акрамя таго, у яго ўнеслі:

  • Telegram-каналы “Збройны чын • Zbrojny čyn”, “Come here: адукацыйныя івэнты ў Беларусі і не толькі”,
  • Telegram-сцікеры ў колькасці 35 штук з назвай “Стикеры @stickrubot @textmeru_bot”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!