Аэрапорт Вільнюса ўначы закрывалі з-за метэазондаў
Рэдакцыя Reform.news · 31 сакавіка 2026, 08:12
https://reform.news/be/ajeraport-vilnjusa-nachy-zakryvali-z-za-metjeazonda/Сёння ўначы зноў была парушана работа аэрапорта Вільнюса.
Як паведамляе LRT, палёты ў паветранай гавані былі прыпынены ў 2 гадзіны ночы пасля фіксацыі на радарах адзнак, “характэрных для паветраных шароў”, якія маглі ўяўляць пагрозу для руху. Абмежаванні былі зняты ў 3:12.
У перыяд дзеяння абмежаванняў быў перанакіраваны рэйс з Капенгагена з 87 пасажырамі. Адпаведна ранішні рэйс у сталіцу Даніі адмянілі.
Папярэдні раз работа аэрапорта парушалася 27 сакавіка. Усяго ж з пачатку года яго часова закрывалі з-за метэазондаў кантрабандыстаў шэсць разоў.
