“Аэрафлот” адмяніў адзін рэйс паміж Мінскам і Масквой
Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 08:29
https://reform.news/be/ajeraflot-admjani-adzin-rjejs-pamizh-minskam-i-maskvoj/Расійская кампанія “Аэрафлот” сёння адмяніла адзін рэйс паміж Мінскам і Масквой на фоне начнога налёту беспілотнікаў. Сёння прыпынялі працу аэрапорты авіяцыйнага вузла расійскай сталіцы.
Як вынікае з інфармацыі электроннага табло аэрапорта Мінска, адменены рэйс “Аэрафлота” з прылётам з Шарамеццева ў 8:25 і зваротны палёт з беларускай сталіцы з вылетам у 9:25.
Таксама затрымліваюцца рэйсы “Белавія” з Ташкента, Тбілісі, маскоўскага аэрапорта Унукава.
“Белавія” таксама сёння адправіла з затрымкай самалёты ў Шарм-эль-Шэйх, Унукава, Санкт-Пецярбург.
